BE RU EN

Кошты нафты ўпалі

  • 29.09.2020, 19:41

Падзенне сусветных коштаў нафты паскорылася да 4-5% у аўторак вечарам.

Падзенне сусветных коштаў нафты паскорылася да 4-5% у аўторак вечарам на фоне росту боязі, звязаных з попытам на сыравіну праз распаўсюджванне каранавіруса, сведчаць звесткі таргоў.

На 19.20 паводле Менску кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent апускаецца на 4,5%, да 40,94 даляра за барэль, лістападаўскіх - на 4,53%, да 40,51 даляра. Кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на WTI зніжаецца на 5,12%, да 38,52 даляра за барэль.

На нафтавы рынак вярнуліся асцярогі што да попыту на сыравіну. Распаўсюджванне каранавіруса ставіць пад пагрозу аднаўленне і развіццё сусветнай эканомікі, што ў сваю чаргу можа аказаць ціск на попыт нафты.

Апошнія навіны