BE RU EN

Клінічныя выпрабаванні расейскай вакцыны пачаліся ў Беларусі на тыдзень раней

  • 29.09.2020, 19:01

Характэрна, што Беларусь - першая краіна, куды была пастаўленая расейская вакцына.

Клінічныя выпрабаванні расейскай вакцыны ад каранавіруса «Спутник V» пачаліся ў Беларусі на тыдзень раней, чым планавалася. Пра гэта міністр аховы здароўя Расеі Міхаіл Мурашка паведаміў на нарадзе ў Пуціна, паведамляе ТАСС.

- Хачу адзначыць, што ва ўзаемадзеянні з калегамі з Беларусі пастаўлены ўжо першыя дозы вакцыны. Беларускія калегі далі дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў. Як мы і планавалі, нават з апярэджаннем, пачалі гэтыя клінічныя даследаванні непасрэдна ў медыцынскіх арганізацыях Беларусі, - паведаміў расейскі міністр.

Беларусь - першая краіна, куды была пастаўленая расейская вакцына. Клінічныя выпрабаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах нашай краіны.

Раней паведамлялася, што выпрабаванні пачнуцца з 1 кастрычніка.

Апошнія навіны