BE RU EN

Краіна і грамадства павінны ведаць сваіх Герояў

  • 29.09.2020, 12:31

Менавіта яны будуць фармаваць будучыню Беларусі.

Чытач Telegram-канала «Баста!» прапануе стварыць у Беларусі «белы спіс».

- У яго б увайшлі суддзі, чыноўнікі, сілавікі, службоўцы, настаўнікі, лекары, спартоўцы. Людзі, якія не адракліся сумлення, закону, баранілі сваю грамадзянскую пазіцыю і правы іншых.

Краіна і грамадства павінны ведаць сваіх Герояў. Бачыць, што іх шмат. Больш за тое, гэта будуць тыя людзі, якія ў будучыні могуць узначаліць міністэрствы, установы, універсітэты, школы, стаць дэпутатамі, мэрамі. Гэта тое, што называецца эліта грамадства, што фармуецца ўжо сёння і на што можна абаперціся заўтра, у перыяд рэформаў і дэмакратызацыі краіны, - рэзюмаваў чытач Telegram-канала.

Апошнія навіны