BE RU EN

IAAF супраць прызначэння кіраўніком беларускай лёгкай атлетыкі спартоўца, які падтрымлівае Лукашэнку

  • 29.09.2020, 10:55

Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі выступіла з рэзкай крытыкай.

Нагодай для негатыўнай рэакцыі стала тая акалічнасць прызначэння новага кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА)

Івана Ціхана ў свой час пазбавілі сярэбранага медаля Алімпіяды-2004 пасля таго, як у 2012 годзе яго паўторны тэст паказаў сляды анабалічных стэроідаў, піша "Прессбол".

У Ціхана забралі таксама залатыя медалі чэмпіянату свету 2005 года і чэмпіянату Еўропы 2006 года.

"Ніводзін чалавек, які адбыў допінгавую дыскваліфікацыю, не павінен займаць кіроўную пасаду ў структурах сусветнай лёгкай атлетыкі", - падае "Inside the Games" словы прэс-аташэ IAAF.

Нагадаем, Іван Ціхан заняў пасаду кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі пасля звальнення Вадзіма Дзевятоўскага, які выступіў з крытыкай Лукашэнкі. Івана Ціхана Лукашэнка назваў "патрыётам, які не здрадзіў ў цяжкую хвіліну".

Апошнія навіны