BE RU EN

Рэйтынгі Трампа і Байдэна амаль зраўняліся напярэдадні дэбатаў

  • 29.09.2020, 10:32

Дэбаты адбудуцца ўжо сёння.

Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адстае ад свайго канкурэнта на прэзідэнцкіх выбарах ад дэмакратаў Джо Байдэна на 2%.

Пра гэта гаворыцца ў сацапытанні Harvard CAPS-Harris Poll, піша "Украінская праўда".

Зараз за Трампа гатовыя прагаласавалі 45% амерыканцаў, а за Байдэна - 47%.

Такія звесткі сведчаць аб тым, што падтрымка дзейнага прэзідэнта расце. У параўнанні са жніўнем - + 3%. У той жа час, Байдэн наадварот страчвае сімпатыі насельніцтва. За апошні месяц - на 2%.

Адзначаецца, што вынікі апытання сведчаць аб падтрымцы эканамічных мерапрыемстваў адміністрацыі Трампа.

Апошнія навіны