BE RU EN

Кіеў можа адмовіцца ад перамоў у Менску праз нелегітымнасць Лукашэнкі

  • 29.09.2020, 9:35

Украінская дэлегацыя заняла прынцыповую пазіцыю.

Кіеў можа адмовіцца ад Менска ў якасці пляцоўкі для перамоў пра Данбас праз нелегітымнасць Лукашэнкі.

Пра гэта заявіў украінскі віцэ-міністр, кіраўнік Мінрэінтэграцыі Аляксей Рэзнікаў. Ён падкрэсліў, што на сёння не існуе альтэрнатывы Менскім дамоўленасцям, аднак «Менск не з'яўляецца пляцоўкай, якая вызначае, ці скончыцца вайна на Данбасе і ці будзе дэакупаваны Крым».

«Пасля таго, як Украіна афіцыйна не прызнала вынікі выбараў прэзідэнта ў Беларусі, ні ў які Менск я дакладна не паеду, нават калі пандэмія скончыцца. І я думаю, што іншыя чальцы ўкраінскай дэлегацыі дакладна не паедуць».

Чарговая сустрэча ў рэжыме відэаканферэнцыі запланаваная на 30 верасня.

Апошнія навіны