BE RU EN

У Турцыі пачалі выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса на людзях

  • 28.09.2020, 19:38

Выпрабоўваюць кітайскую вакцыну.

Турэцкія медыкі ўпершыню выпрабавалі вакцыну ад COVID-19 на людзях.

Пра гэта паведамляе cайт Сharter97.org са спасылкай на Hurriyet.

Добраахвотнік Асім Башцюрк падахвоціўся для ўдзелу ў трэцяй фазе выпрабавання вакцыны, распрацаванай у Кітаі.

«Я пагадзіўся на гэта на ўласнае жаданне. Вядома, мы хочам, каб гэты вірус, які стварае праблемы для Турцыі і ўсяго свету, быў найбліжэйшым часам ліквідаваны», - сказаў ён журналістам.

Тэставанне вакцыны праводзіцца ў медыцынскім універсітэце Стамбула.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, 1 кастрычніка пачнуцца выпрабаванні расейскай вакцыны ад каранавіруса ў Беларусі.

Апошнія навіны