BE RU EN

Навіны з Салігорску: Бел-чырвона-белыя сцягі над рудаўпраўленнем, лідары страйкаму на волі

  • 28.09.2020, 19:30

Раман Лявончык і Сяргей Чаркасаў адбылі 15-дзённы арышт.

28 верасня былі вызваленыя сябры страйкаму «Беларуськалія» Раман Лявончык і Сяргей Чаркасаў. Абодва адбывалі 15-дзённы арышт у ІЧУ Капыльскага РАУС, паведамляе тэлеграм-канал страйкавага камітэта.

Таксама ў стачкаме паведамляюць, што раніцай, 28 верасня, на прамысловай пляцоўцы 2-га і 3-га рудаўпраўленняў былі заўважаныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Апошнія навіны