Прыбытак беларускай прамысловасці абрынуўся на 64,1%
- 28.09.2020, 18:33
Запазычанасці прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках з пачатку года выраслі на 12,5%.
Беларускія прамысловыя прадпрыемствы ў студзені-ліпені атрымалі 1,73 рублёў чыстага прыбытку. Ён скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 64,1%. У ліпені чысты прыбытак прамысловасці склаў усяго блізу 30 млн рублёў, вынікае са звестак Белстата.
Ліпеньскі прыбытак прамысловасці склаў 10,5 рублёў. Агулам за сем месяцаў ён скараціўся на 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 67,65 рублёў. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі зменшыўся на 5,5% да 52,6 рублёў.
Прыбытак ад рэалізацыі вырас толькі на 2,4% да 6,27 рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў за сем месяцаў склала 9,3%. Яна вырасла на 0,1 адсотка ў параўнанні з паўгоддзем і на 0,6 адсотка ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2019 года.
Колькасць стратных прадпрыемстваў за ліпень павялічылася на 16. Усяго ж за сем месяцаў страты мелі 357 арганізацый, што на 22,7% больш, чым год таму.
Іх сукупная чыстая страта вырасла ў 6,1 разы да 1,67 млрд рублёў. На адну арганізацыю прыпадала 4,69 млн руб чыстай страты, або ў пяць разоў больш, чым год таму.
Запазычанасці прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках з пачатку года выраслі на 12,5% да 49,26 мільярда рублёў, а пратэрмінаваная запазычанасць знізілася на 29% да 1,44 млрд.