BE RU EN

Як Берасце выйшла на Марш 97%

  • 28.09.2020, 15:31

Яскравы фотарэпартаж.

Пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, якая адбылася 23 верасня і якая да апошняга моманту трымалася ў таямніцы, беларусы вызначылі ў нядзелю выйсці на Марш 97%, піша «Брестская газета».

Месцам збору стаў кінатэатр «Беларусь» на Савецкай. У Берасці людзі пачалі збірацца пазней прызначанага часу - блізу 15.00.

Спачатку людзі стаялі моўчкі, без сімволікі, але пад парасонамі - з раніцы ў Берасці бесперапынна ішоў дождж, пасля абеду стала крыху лепей.

Па меры таго, як колькасць людзей павялічвалася, з'явіліся сцягі, прысутныя пачалі пляскаць і скандаваць лозунгі.

Прадаўжалася гэта нядоўга. З'явіўся АМАП, які разагнаў дэманстрантаў і затрымаў некалькіх чалавек.

Адзін з удзельнікаў акцыі апынуўся ў фантане, выйшаў з яго і быў затрыманы. Адной дзяўчыне стала дрэнна - ёй надалі дапамогу медыкі.

Калі сілавікі сышлі, людзі зноў сабраліся на Савецкай.

Апошнія навіны