BE RU EN

СМІ: Еўразвяз ударыў па Расеі санкцыямі праз Крымскі мост

  • 28.09.2020, 14:45

Афіцыйна абмежаванні будуць аформленыя цягам гэтага тыдня.

Еўразвяз унёс у санкцыйны спіс дзвюх фізічных і чатырох юрыдычных асобаў за будаўніцтва Крымскага моста.

Пра гэта ў панядзелак, 28 верасня, у Twitter паведаміў рэдактар "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк.

"Амбасадары ЕЗ ухвалілі санкцыі супраць двух чалавек і чатырох кампаній, адказных за будаўніцтва Керчанскага моста", – напісаў журналіст.

Пры гэтым Рыкард Ёзвяк удакладніў, што афіцыйна абмежаванні будуць аформленыя цягам гэтага тыдня.

У той самы час Ёзвяк не паведаміў, супраць каго менавіта будуць уведзеныя санкцыі Еўразвязу.

Апошнія навіны