BE RU EN

Святлана Алексіевіч з'ехала ў Нямеччыну

  • 28.09.2020, 14:08

Нобелеўская лаўрэатка пакінула Беларусь.

Нобелеўская лаўрэатка і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч рана ў панядзелак паляцела ў Нямеччыну. Але яе ад'езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнай рады, патлумачыла tut.by памочніца пісьменніцы Таццяна Цюрына.

– Чаму Святлана Аляксандраўна павінна з'язджаць з сваёй краіны назусім? Нічога падобнага, яна паляцела праз свае асабістыя справы. У яе запланаваныя сустрэчы, кніжны кірмаш у Швэцыі, на Сіцыліі ёй будуць уручаць узнагароду, – расказала Таццяна.

– Гэта значыць, яе ад'езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнай рады? Гэта не эміграцыя?

– Не, вядома, яна паехала праз свае асабістыя і літаратурныя справы. Гэта нармальнае яе жыццё, яна проста доўга не магла з'ехаць праз самаадчуванне. Калі вернецца? Усё залежыць ад таго, як тут будуць развівацца падзеі, і ад яе самаадчування, – патлумачыла Таццяна.

Апошнія навіны