BE RU EN

Пад Нясвіжам маліліся за нашу Бацькаўшчыну і мітрапаліта Кандрусевіча

  • 28.09.2020, 12:06

Больш за паўсотню чалавек сабраліся на нядзельную імшу на Міхальскай гары пад Нясвіжам.

Прысутныя маліліся за вырашэнне крызісу ў Беларусі і вяртанне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму, перадае «Радыё Рацыя».

З вітальным словам да прысутных звярнуўся ксёндз-канонік Нясвіжскага касцёлу Божага цела Пётр Шарко:

– За нашу Бацькаўшчыну, за Айчыну просім у гэтай малітве ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчны. Таксама молімся за мітрапаліта, за яго хутчэйшае вяртанне на Радзіму. На гэтым цудоўным пагорку, я думаю, Міхал Арханёл у Бога выпрасіць здзейсніць гэты цуд для нашай краіны, для нашага мітрапаліта аб хутчэйшым вяртанні.

На Міхальскай гары раней узвышаўся касцёл св. Міхала Арханёла. Імаверна, што туды з Нясвіжскага замку вёў падземны ход. Да мінулага году Міхальская гара знаходзілася ў закінутым стане. Цяпер на ёй распачата традыцыя сустрэч у гонар Арханёла Міхала, які лічыцца асаблівым апекуном Каталіцкага Касцёлу на Беларусі.

Апошнія навіны