BE RU EN

Беларуска - чыноўнікам: Вы становіцеся ў паставу зважай перад чалавекам, якога не паважае ніхто

  • 28.09.2020, 11:55

Можа ўжо годзе?

Беларуска звярнулася да чыноўнікаў. Ейны зварот апублікаваў тэлеграм-канал «Баста»:

- Я не гляджу беларускія навіны. Там нічога не ўбачыш праўдзівага, суцэльнае замбіяванне. Крыўдна за тых людзей, якія гэта глядзяць і ўсяму вераць, але часам сама выпадкова ўключу тэлевізар, а там навіны.

Вось чарговым разам ішлі «навіны з палёў». Само сабой узнікла пытанне: «Няўжо кабінетнае крэсла вартае таго, каб гэты галоўны хам, невук і безкультурны паразіт так прыніжаў і абражаў на ўвесь свет?!» як ён тыкае і гарлапаніць на чарговага чыноўніка, кіраўніка. Як абражае і здымае з пасады.

Дзе ваша самапавага? Вы становіцеся ў паставу зважай перад чалавекам, якога не паважае ніхто. Можа ўжо досыць? Вы забыліся колькіх з вас на ягоны загад пасадзілі? Колькім прыдумалі артыкулаў КК? Вас пакуль мінула гэтая чара толькі таму, што ён зараз адыгрываецца на простым народзе.

Думаеце што абыдзецца - дык вось не. Варта толькі замацавацца яму мацней і вы пойдзеце пад прэс, не важна за што. Адной з прычын будуць вось гэтыя нашы пратэсты, а там яшчэ штосьці новенькае прыдумае.

Калі народ пераможа давядзецца адказваць. Так што думайце, спадары кіраўнікі, думайце.

Апошнія навіны