BE RU EN

Хто са спартоўцаў выйшаў на нядзельны пратэстны Марш

  • 28.09.2020, 11:42

Гонар краіны.

На 50-ы дзень пратэстаў у Менску адбыўся вялікі нядзельны мітынг. Tut.by паглядзеў, хто з вядомых атлетаў выйшаў на пратэст.

Прадстаўнікі індустрыі спорту, якія мітынгуюць, ужо традыцыйна прайшлі праспектам з банэрам - гэтым разам з тэкстам «Народ - чэмпіён».

Сярод вядомых беларускіх спартоўцаў былі баскетбалісты Ягор Мешчаракоў і Алена Леўчанка, валейбаліст Артур Удрыс, алімпійскі чэмпіён у веласпорце Алег Логвін, штурхальніца ядра Надзея Астапчук, футбольны трэнер Васіль Хамутоўскі і гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў.

Апошнія навіны