BE RU EN

Таргі ў Беларусі: даляр рэзка рвануў уверх

  • 28.09.2020, 10:32

Амерыканская валюта пачала першую на гэтым тыдні сесію сазначнага рэзкага росту.

Як сведчаць звесткі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы на 10:15, даляр дадае адразу 0,0213 пункта - 2,6205 беларускага рубля, піша сайт naviny.by.

Моцна ўмацоўваецца і еўра. Плюс складае 0,0178 пункта - 3,0496 беларускага рубля.

А вось расейская валюта сур'ёзна падае - 3,337 беларускага рубля за 100 расейскіх (-,0443 пункта).

На мінулым рабочым тыдні (21-25 верасня) толькі дзве з пяці замежных валют, за якімі назіраюць Naviny.by, умацавалі свае пазіцыі, тры іншыя - падаюць ужо трэці тыдзень запар.

Апошнія навіны