BE RU EN

Spiegel: Мэркель таемна наведвала Навальнага ў клініцы Шарытэ

  • 28.09.2020, 9:29

Канцлерка Нямеччыны сур'ёзна ставіцца да справы расейскага апазіцыянера і не мае намеру пакідаць яго па-за ўвагай.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таемна наведвала расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў бэрлінскай клініцы Шарытэ, дзе ён праходзіў лячэнне пасля атручвання, паведамляе «Новы час» са спасылкай на Spiegel.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, візіт праходзіў ва ўмовах строгай сакрэтнасці.

Як піша часопіс, гэта з'яўляецца яшчэ адной прыкметай таго, што канцлерка Нямеччыны сур'ёзна ставіцца да справы Навальнага і не мае намеру пакідаць яе па-за ўвагай.

Акрамя таго, адзначаецца, што такім жэстам Мэркель падкрэсліла «салідарнасць нямецкага ўрада з Навальным».

Апошнія навіны