BE RU EN

«Баста!»: План дзеянняў на 28 верасня

  • 28.09.2020, 7:35

Працягваем генеральны наступ!

Telegram-канал «Баста!» прапануе свой план дзеянняў на 51-ы дзень беларускай рэвалюцыі. Публікуем яго цалкам.

- Добрай раніцы, сябры! Учора мы зноў паказалі нашу сілу і смеласць. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, у 50-ы дзень беларускай рэвалюцыі сотні тысяч чалавек выйшлі на Марш 97% у дзясятках населеных пунктаў краіны. Асабліва файна выглядалі калоны менскіх раёнаў пад сваімі сцягамі.

Сёння пачынаем новую тыдзень гарачай беларускай восені і працягваем генеральны наступ на узурпатара. Развіваем і ўзмацняем найбольш паспяховыя кірункі атакі.

❗Наносім удары па таракану ўсюды, дзе гэта магчыма, б'ём па самых балючых і уразлівых месцах. Ключавыя кірункі - штодзённыя вулічныя акцыі, падтрымка студэнцкіх пратэстаў, страйк і сабатаж, партызанскі пратэст, вечаровы карнавал свабоды ва ўсіх гарадах і раёнах.

❗ Наладжваем кантакты з суседзямі ў чатах дамоў, двароў, кварталаў. Дамаўляемся аб каардынацыі дзеянняў. Плануем супольныя мерапрыемствы на гэты тыдзень. Вызначаем напрамкі работы і адказных за іх. Патрэбна дапамога - звяртайцеся, падзелімся досведам.

❗Падтрымліваем затрыманых на выходных удзельнікаў маршу. Менчукі, прыходзім да будынкаў раённых судоў. Жыхары іншых гарадоў, дзе прайшлі затрыманні, таксама прыходзім да будынкаў судоў. Падтрымліваем затрыманых, іх сямейнікаў, - піша Telegram-канал.

Апошнія навіны