У сеціва патрапілі звесткі блізу тысяча супрацоўнікаў МУС з Гомеля
- 28.09.2020, 7:30
Кібер-партызаны папоўнілі базу звестак міліцыянтаў пасля іх дзеянняў у Гомелі.
Сёння ў Гомелі карнікі ўчынілі сапраўдныя службовыя злачынствы. Яны стралялі, білі і залівалі газам мірных людзей.
Тэлеграм-канал Nexta абнавіў базу і дадаў туды ўкладку «Гомель». У ёй блізу тысяча імёнаў супрацоўнікаў МУС з горада над Сожам.
Звесткі тэлеграм-каналу Nexta далі беларускія кібер-партызаны.