BE RU EN

Вакцыну ад каранавіруса паспяхова выпрабавалі на людзях у ЗША

  • 27.09.2020, 20:34

Антыцелы з'явіліся ва ўсіх ахвотнікаў праз 29 дзён пасля вакцынацыі.

Дзейснасць вакцыны ад каранавіруса (COVID-19) кампаній Johnson&Johnson і Arcturus Therapeutics пацвердзілі на ахвотніках у ЗША, паведамляе obozrevatel.com.

Як паведамляецца на сэрвэры MedRxiv, у выніку прамежкавага этапу даследавання на ахвотніках ад 18 да 55 гадоў, абедзве групы паддоследных выпрацавалі антыцелы пасля ўвядзення прэпарату на працягу 29 дзён пасля вакцынацыі.

Пабочныя эфекты ў выглядзе ліхаманкі, галаўнога болю, стомленасці, ламаніны ў целе і болю ў месцы ін'екцыі хутка прамінулі і былі не выяўныя.

Агулам плануецца залучыць блізу 60 000 ахвотнікаў у ЗША і ўсім свеце для пацвярджэння дзейснасці і бяспекі вакцыны на шырокай аўдыторыі.

Вакцына пад назвай Ad26.COV2.S, распрацаваная паводле прыкладу вакцыны Johnson&Johnson ад Эболы, Зіка, ВІЧ і RSV, была створаная на базе фрагмента віруснага бялку, які хутчэй, чым цэлая каморка віруса, выклікае імунны адказ у выглядзе выпрацоўвання арганізмам антыцелаў.

Апошнія навіны