BE RU EN

У панядзелак у Беларусі чакаецца да +20 градусаў

  • 27.09.2020, 18:59

Пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца 28 верасня ў Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

Заўтра ўночы будзе пераважаць хмарнае надвор'е, удзень - зменлівая хмарнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных мясцінах магчымыя навальніцы. Уночы і раніцай месцам чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні, уночы парыўны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, на Берасцейшчыне месцам - ад +3 да +5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 градусаў, на поўдні - да +20 градусаў.

Апошнія навіны