BE RU EN

Пашынян абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Карабаху

  • 27.09.2020, 18:37

Яны абмеркавалі абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян затэлефанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, яны абмеркавалі абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху. Пра гэта гаворыцца на сайце Крамля.

«З ініцыятывы армянскай стараны адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэм'ер-міністрам рэспублікі Арменіі Ніколам Пашынянам», - пазначана ў паведамленні.

Падчас размовы Пуцін выказаў сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з аднаўленнем шырокамаштабных баявых сутыкненняў. «Адзначана, што цяпер важна распачаць усе неабходныя намаганні для таго, каб не дапусціць далейшай эскалацыі супрацьстаяння, а галоўнае - трэба спыніць ваенныя дзеянні», - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны