BE RU EN

«Лукашэнка Расеі не патрэбны, Пуцін яго не любіць»

  • 27.09.2020, 12:55

Таксічны дыктатар стаў нелегітымным для ўсяго свету.

Вядомы расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ заявіў, што Лукашэнка стаў для Крамля «чамаданам без ручкі».

– У Крамлі далі клятву вернасці Лукашэнку, – разважае Мікалай Сванідзэ на «Эху Москвы». – А Лукашэнка такое дзівачыць, што мама не гаруй. Нікому не снілася, нават венесуэльскім кіраўнікам такое не снілася. Што творыць Лукашэнка.

Бегае з аўтаматам, таемна інаўгуруецца так бы мовіць. Ну куды ж тут і што Расеі цяпер з ім рабіць?.. Я гляджу, тут бедныя расейскія чыноўнікі проста са скуры лезуць, як бы апраўдаць.

Пётр Талстой сказаў, што гэтае таемнае ўступленне на пасаду – гэта ад сціпласці. Сціплы ён такі. Проста як нічога ніякага сказаў чалавек, уяўляеце. Віцэ-спікер Дзярждумы. Ад сціпласці...

Я думаю, што беларускі народ не зразумеў гэтай сціплай акцыі Лукашэнкі, якога ён не ўважае прэзідэнтам, дарэчы. А Расея ўважае. У адрозненне ад беларускага народа.

І вось гэтае несупадзенне ў поглядах на гэтае прынцыповае пытанне – яно вынікуе сур'ёзныя палітычныя разыходжанні ў будучыні. Прычым у блізкай будучыні. Паміж Расеяй і беларускім народам. Паміж Расеяй і Еўропай, якая стаіць за беларускім народам.

І мы вельмі рэзка разыходзімся, што наўрад ці ў расейскіх інтарэсах. І нічога зрабіць не можам, галоўнае. Чамадан без ручкі. Як несці – не ведаем.

Лукашэнка нам не патрэбен, Пуцін яго не любіць і Лукашэнка Пуціна таксама. Але так яны прысягнулі адзін аднаму ў вернасці. Старэйшы брат, малодшы брат. Як індзейцы з ГДР-югаслаўскіх фільмаў з Гойка Міцічам. Якія глядзелі ў маёй маладосці. І, парэзаўшы сабе руку, злілі ў чару, выпілі, люльку міру выкурылі.

І што цяпер рабіць з гэтым «братам»? Якога не прызнае ніхто, які кажа сваім сілавікам, што яны разагналі «дрэнь» на вуліцах. А гэта – сотні тысячаў менчукоў і не толькі менчукоў, якія выходзілі на вуліцы. Ну што цяпер з ім рабіць? Падпісваць з ім дамовы – а хто ён такі?

А ён нелегітымны. Ён у вачах беларускага народа, нелегітымны ў вачах свету. Значыць любая папера, падпісаная з ім, яна будзе выкінутая ў смеццеправод. І што з ім рабіць цяпер. Невядома.

Апошнія навіны