BE RU EN

Эмануэль Макрон: Лукашэнка павінен сысці

  • 27.09.2020, 8:03

Прэзідэнт Францыі падтрымаў беларусаў-пратэстоўцаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю газеце Le Journal du Dimanche выказаўся за добраахвотны сыход Лукашэнкі.

«Гэта крызіс улады, аўтарытарнай улады, якая не можа прыняць логіку дэмакратыі і спрабуе ўтрымацца пры дапамозе сілы. Відавочна, што Лукашэнка павінен сысці», – сказаў Макрон.

Паводле словаў Эмануэля Макрона, яго захапляе мужнасць беларусаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах. «Яны ведаюць пра тое, на якую рызыку ідуць, выходзячы кожны тыдзень, на выходных, на дэманстрацыі, і ўсё-такі яны прадаўжаюць гэта рабіць, імкнучыся ўдыхнуць жыццё ў даўно раздушаную дэмакратыю ў гэтай краіне», – сказаў Макрон.

Асаблівай павагі пры гэтым, паводле словаў французскага прэзідэнта, заслугоўваюць жанчыны, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

Апошнія навіны