BE RU EN

Карнікі затрымалі 73-гадовую Ніну Багінскую

  • 26.09.2020, 14:49

Яны накінуліся на актывістку, адабралі сцяг і павезлі на бусе.

У Менску беларускі выйшлі на суботні Жаночы марш. Акцыя пачалася каля Камароўскага рынку.

Да акцыі далучылася легендарная 73-гадовая актывістка Ніна Багінская. Праз некаторы час Багінскую затрымалі сілавікі без апазнавальных знакаў.

- Аўтобус з Нінай Багінскай ад'ехаў. Людзі крычаць «Ганьба!», - паведамляе «Радыё Свабода» з Камароўскага рынку ў Менску.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю Жаночага маршу.

Апошнія навіны