BE RU EN

«Медуза»: Беларускія кіберпартызаны – пагроза для рэжыму Лукашэнкі

  • 26.09.2020, 13:05

Расейскае выданне напісала пра поспехі хакераў-партызанаў.

У беларускіх пратэстах удзельнічаюць хакеры-апазіцыянеры – «кіберпартызаны». Хто яны? І чаму яны – пагроза для сілавікоў, якія падтрымліваюць Лукашэнку?

Пра гэта гаворыцца ў новым падкасце расейскага выдання «Медуза».

З пачатку верасня хакеры ўзламалі сайты некалькіх беларускіх установаў. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе група «Беларускіх кіберпартызанаў». Ад нападу пацярпелі сайты кіраўніка справамі прэзідэнта, акадэміі МУС, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, «Беларускіх латарэй».

Хакеры таксама ўзламалі сайт МУС Беларусі і размясцілі на ім інфармацыю пра тое, што Лукашэнка абвешчаны ў вышук.

Акрамя таго, «кіберпартызаны» атрымалі доступ да базы дадзеных сілавікоў. На мінулым тыдні тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў спіс з асабістымі звесткамі блізу адной тысячы супрацоўнікаў МУС Беларусі. Заяўляецца, што гэтыя людзі маюць дачыненне да затрыманняў і збіцця пратэстоўцаў.

Апошнія навіны