BE RU EN

Працоўныя МТЗ: Мы патрабуем выбараў сапраўднага прэзідэнта

  • 26.09.2020, 16:45

Супрацоўнікі завода запісалі відэазварот.

Супрацоўнікі Менскага трактарнага завода (МТЗ) выступілі з відэазваротам, дзе патрабуюць спыніць гвалт, заклікаць датычных да адказнасці і правесці сумленныя і адкрытыя выбары, паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

"Мы патрабуем выбараў сапраўднага прэзідэнта, прэзідэнта, які не будзе хавацца за чорнымі маскамі, прэзідэнта, чые рукі не будуць да локця ў крыві. Памятайце, што нават пасля самай цёмнай ночы наступае світанак. Памятайце: мы адзіны народ. Трактарны завод – з вамі!"

Апошнія навіны