BE RU EN

Адзін з лідараў страйкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун абвясціў галадоўку

  • 25.09.2020, 20:20

Анатоль Бокун быў асуджаны на 25 дзён адміністрацыйнага арышту 21 верасня.

Сустаршыня страйкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун абвясціў галадоўку. Ён адбывае 25-дзённы арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў горадзе Узда. Зняволены, які адтуль выйшаў на волю, і паведаміў пра галадоўку. Яна пачалася 24 верасня, паведамляе прэс-служба страйкаму.

Бокун асуджаны на 25 дзён адміністрацыйнага арышту 21 верасня. Выязны суд адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС. Яго прызналі вінаватым у «непадпарадкаванні» і «парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Анатоль Бокун разам з групай шахцёраў у той дзень падтрымлівалі Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты на паверхню і агучыў палітычныя патрабаванні. Усю групу затрымалі.

Апошнія навіны