BE RU EN

Tut.by можа страціць статус СМІ паводле пазову Мінінфарма

  • 25.09.2020, 20:10

Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання.

Гэта азначае, што на пастанову суда tut.by можа страціць статус сродку масавай інфармацыі, аднак зможа працягнуць сваю працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ.

У адпаведнасці з дзейнай рэдакцыяй закона аб СМІ рэгістрацыя інтэрнет-рэсурсу ў якасці сеткавага выдання носіць добраахвотны характар. Статус СМІ дае некаторыя перавагі, між іншым, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.

Паседжанне прызначанае на 8 кастрычніка ў Эканамічным судзе горада Менска.

Падставай для выстаўлення пазову з'явіліся раней вынесеныя папярэджанні Міністэрства інфармацыі.

Пачынаючы з 7 жніўня 2020 года tut.by атрымаў чатыры папярэджанні. Прэтэнзіі ад ведамства прыйшлі пасля матэрыялаў «У сем разоў больш выбарцаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактаркі tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку распачалі справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэра» няма заклікаў да зрынання ўлады».

Сеткавае выданне tut.by было зарэгістравана ў студзені 2019 года, да гэтага з моманту заснавання ў 2000 годзе tut.by працаваў без статусу СМІ.

Пакуль юрысты кампаніі вывучаюць атрыманыя дакументы.

Апошнія навіны