BE RU EN

Арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель

  • 25.09.2020, 20:00

Палітыка павезлі ў невядомым кірунку.

У Менску арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным выламалі дзверы ў кватэры, у якой пражываў палітык, і павезлі яго ў невядомым кірунку.

На якой падставе затрыманы Яўген Афнагель - невядома.

Праваабаронцы ў гэты момант спрабуюць усталяваць яго месцазнаходжанне.

Апошнія навіны