BE RU EN

СААЗ распавяла аб дапамозе прышчэпак ад грыпу ў барацьбе з каранавірусам

  • 25.09.2020, 19:25

Спецыялісты выступілі з заявай.

Прышчэпка ад грыпу не ўратуе людзей ад COVID-19, аднак усё роўна акажа дапамогу ў барацьбе з пандэміяй. Пра гэта распавяла кіраўніца падраздзялення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па гатоўнасці і барацьбе з грыпам Анн Моэн, піша lenta.ua.

«Мы не чакаем, што вакцына дапаможа ад COVID-19, але разлічваем, што яна дапаможа зняць дадатковую нагрузку з сістэм аховы здароўя», - падкрэсліла яна.

Моэн дадала, што шэрагу краін ужо не стае вакцын, нягледзячы на тое, што восень - традыцыйны сезон росту захворвання. На яе думку, недахоп прэпаратаў звязаны з тым, што звычайна іх заказваюць за дзевяць месяцаў да магчымай эпідэміі. Аднак тады ўлады не разлічвалі на выбліск каранавіруснай інфекцыі, таму, імаверна, і замовілі недастаткова.

Апошнія навіны