BE RU EN

Кіраўнік Еўрарады ў ААН: Еўразвяз побач з беларускім народам

  • 25.09.2020, 19:18

Шарль Мішэль заявіў, што беларусы вольныя самі выбіраць сваю будучыню.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у сваім выступе на агульнапалітычных дэбатах 75-й сесіі Генасамблеі ААН згадаў пра Беларусь. «У Беларусі апошнія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя», - казаў ён.

- Мы не прызнаем вынікаў і асуджаем жорсткае падаўленне апазіцыі і дэманстрацый [у Беларусі]. Рэпрэсіі і запалохванне павінны спыніцца, а ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці».

Шарль Мішэль заявіў, што ЕЗ «побач з беларускім народам, які павінен быць вольны выбіраць сваю будучыню без усякага знешняга прымусу». Ён нагадаў пра прапанову афіцыйнаму Менску правесці «ўсёабдымны ўнутраны дыялог пры вонкавым пасярэдніцтве АБСЭ». Са слоў кіраўніка Еўрарады, «гэта адзіны рэалістычны шлях наперад».

Апошнія навіны