BE RU EN

Анджэй Дуда: Трэба зрабіць усё, каб у Беларусі прайшлі выбары, якія прызнае грамадства

  • 25.09.2020, 16:01

Польскі прэзідэнт расказаў падрабязней пра перамовы з кіраўніцтвам Італіі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда расказаў пэўныя драбніцы сваіх перамоў з кіраўніцтвам Італіі, піша naviny.by.

Паводле ягоных слоў, Варшава і Рым маюць ідэнтычную пазіцыю наконт сітуацыі ў Беларусі. «Трэба зрабіць усё, каб, па-першае, у Беларусі прайшлі выбары, якія прызнае грамадства; а па-другое, беларускае грамадства, гэтаксама як і грамадства іншых краін, мае права на свабоду, мае права на дэмакратыю, мае права прымаць пастановы пра сваю краіну і пра яе ўладу. Усе гэтыя імкненні дзяржавы Еўрапейскай Уніі маюць падтрымаць. Тут мы не мелі ніякіх сумненняў», - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Апошнія навіны