BE RU EN

У працы мэсэнджара Telegram адбыўся маштабны збой

  • 25.09.2020, 14:22

На праблемы з доступам скардзяцца карыстальнікі Украіны, Расеі, Беларусі і Нямеччыны.

У працы мэсэнджара Telegram адбыўся збой. Як сведчаць звесткі сэрвісу Downdetector, праблемы ў працы з’явіліся блізу 13:30 паводле Менску.

На праблемы з доступам скардзяцца карыстальнікі з Украіны, Расеі, Беларусі, Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, піша «Люстэрка тыдня». Асноўная колькасць скаргаў звязаная з немагчымасцю падлучыцца да мэсэнджара. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы ў працы і мабільнай, і дэсктопнай версіі.

Папярэдні збой здарыўся 21 верасня.

Але мы нагадваем, што сайт Charter97.org можна знайсці ў Telegram. Падпісвайцеся і сачыце за нашымі навінамі!

Апошнія навіны