«Народ змяце гэтую хунту дзякуючы таму, што мы разумнейшыя, смялейшыя і ў кожным з нас жыве воін святла»
- 25.09.2020, 11:48
На нас цяпер глядзіць увесь свет.
Вера ў душы, дух ваяра ў галаве, пагоня ў сэрцы. Усё ў нашых руках. Проста трэба вельмі захацець, а мы хочам!
«Насамрэч, - дзеліцца сваімі думкамі чытач тэлеграм-канала «Баста!», - вельмі смешна выглядаюць усе патугі ўлады спыніць пратэсты.
Растлумачце мне, як можна спыніць зіму, каб не наступіла вясна ці спыніць ноч, каб не наступіў дзень.
Я не разумею, як можна спыніць эвалюцыю грамадства, дзякуючы якой мы жывём цяпер не ў рабаўладальніцкім ладзе.
Як можна супрацьпаставіць інтэлекту і тэхналогіям дубінкі? Толькі дзякуючы розуму чалавек змог адолець тыгра, льва і ваўка.
Пытанне: як спыніць цунамі? Адказ: ніяк.
Нават няма ценю сумневу, што народ змяце гэтую хунту дзякуючы таму, што мы разумнейшыя, смялейшыя і таму, што ў кожным з нас жыве воін святла, справядлівасці, міру і дабра.
Вера ў душы, дух ваяра ў галаве, пагоня ў сэрцы.
На нас цяпер глядзіць увесь свет. Сціснуўшы кулакі, сваім прыкладам мы даём надзею іншым народам. Усё ў нашых руках. Проста трэба вельмі захацець, а мы хочам!»