BE RU EN

Беларускага чыноўніка, які падтрымаў пратэсты, звольнілі з пасады ў Ялце

  • 25.09.2020, 11:41

Прычынай сталі палітычныя погляды Міхаіла Загорцава.

Беларус Міхаіл Загорцаў звольнены з пасады намесніка кіраўніка гарадской адміністрацыі Ялты. Як піша агенцтва «Крыминформ», прычынай стала тое, што ён падтрымаў пратэсты ў Беларусі.

«Так, праўда (звольнены). Ягоныя выказванні несумяшчальныя са знаходжаннем на гэтай пасадзе», - заявіў кіраўнік адміністрацыі Ялты Іван Імгрунт.

Загорцаў быў старшынём Смалявіцкага райвыканкама. Пасля жорсткага разгону мірных пратэстаў ён запісаў відэа, у якім падтрымаў дэманстрантаў і асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Чыноўнік паведаміў, што ягоныя дзеці з першага дня ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

Таксама ён выказаў меркаванне, што ў разгоне пратэстаў маглі ўдзельнічаць сілавікі з Расеі.

На пасадзе намесніка мэра Ялты ў анэксаваным Крыме ён прабыў лічаныя дні.

Апошнія навіны