BE RU EN

Беларускі пенсіянер звярнуўся да грамадзян старэйшага пакалення

  • 25.09.2020, 11:08

70-гадовы беларус заклікаў сваякоў сілавікоў паглядзець праўдзе ў вочы.

«Мне 70 гадоў. - піша чытач тэлеграм-канал «Баста!». - Звяртаюся да тых грамадзян старэйшага пакалення Беларусі, чые мужы, дзеці або іншыя сваякі бяруць удзел у выкананні, так званага абавязку перад Бацькаўшчынай.

Упэўнены, вы зможаце спыніць гэтае беззаконне, калі выйдзіце на вуліцу і паглядзіце, як вашы сваякі з закрытымі тварамі і без апазнавальных знакаў абыходзяцца са старымі, са сваімі аднагодкамі, з чужымі дзецьмі.

Бо мы ўсе мірныя грамадзяне, якія дамагаюцца справядлівасці ў нашай краіне, падвышэння ўзроўню жыцця працоўных, вашых дзяцей і вас, пенсіянераў.

Толькі вы можаце паўплываць на ўдзел ці няўдзел у бандытызме вашых сваякоў.

Пакаранне немінучае: альбо людское, альбо гасподняе. Пытанне часу».

Апошнія навіны