BE RU EN

У аўтамабіль з актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Вольгай Нікалайчык заехала фура

  • 25.09.2020, 11:03

Яна распавяла падрабязнасці аварыі.

Учора актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «Народнай Грамады» Вольга Нікалайчык трапіла ў аўтамабільную аварыю. Яна распавяла сайту Charter97.org падрабязнасці здарэння.

«Мы везлі на аўто маму ў адміністрацыю Першамайскага раёна горада Менска, бо з яе пачалі вылічваць мае запазычанасці ў штрафах. 40% ад пенсіі ў мамы вылічылі ў верасні.

Мы ехалі Лагойскім трактам, калі на нас наехала фура. Велізарны цяжкавік зачапіў нашае аўто і адкінуў яго да бардзюра. Паламаў люстэрка. Мы спыніліся, бо нас прыціснула да парапета, а фура тут жа з'ехала. Наш аўтамабіль заціснула з боку мамы.

Мы не сталі выклікаць ДАІ, бо ў кіроўцы не было тэхагляду. Ды і раптам гэта быў звычайны чалавек, і мы вызначылі яго не падстаўляць. Для нас, з большага, усё абышлося. Усе жывыя. Але мама вельмі моцна спалохалася, ды яшчэ і пасля візіту ў адміністрацыю».

Апошнія навіны