BE RU EN

Да наступальнага Марша гатовыя!

  • 25.09.2020, 10:39

Вымотваць улады так, каб у нядзелю яны не стаялі на нагах праз стому.

«Да наступальнага маршу гатовыя! - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!» з Бараўлянаў. - Прадставім на ім свой раён з годнасцю!

Да генеральнага наступу засталося пару дзён, і гэтыя дні прапаную правесці ў падрыхтоўцы.

Рэпетыцыі кожны вечар. Дапякаем уладам на ўсіх франтах. Вымотваюць так, каб у нядзелю на нагах ніводзін мент не стаяў праз стому.

Нас шмат, яны адны. Мы спім па начах, а яны пакутуюць праз страх. Цяпер толькі смелыя крокі наперад дапамогуць нам выгнаць вусатую пацука».

Марш 97% адбудзецца ўжо ў гэту нядзелю, 27 верасня, а 14:00 у цэнтры вашага горада.

Апошнія навіны