BE RU EN

Легітымнасць Лукашэнкі не прызнала Нарвегія

  • 24.09.2020, 18:48

Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, заявілі ў МЗС Нарвегіі.

Нарвегія ўважае, што «інаўгурацыя» Лукашэнкі не надала яму легітымнасці.

Пра гэта напісаў у Twitter намеснік міністра Міністэрства замежных спраў Нарвегіі Эудун Халворсен.

«Інаўгурацыя» Лукашэнкі толькі пагаршае палітычны крызіс у Беларусі. МЗС Нарвегіі паўтарае свой заклік да ўладаў устрымлівацца ад гвалту і ўступіць у сур'ёзны дыялог з апазіцыяй. Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі», - сказаў Халворсен.

Апошнія навіны