BE RU EN

Памерла маці 16-гадовага падлетка, якога катавалі лукашэнкаўскія карнікі

  • 24.09.2020, 22:07

Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей.

Сёння памерла маці Цімура Міцкевіча Таццяна, якога жорстка катавалі лукашэнкаўскія карнікі. Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей, сямёра з іх непаўналетнія.

«Таццяну вельмі падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын, гісторыя яго пераследу», - паведаміла ў Facebook Наталля Васілевіч.

Нагадаем, Цімура затрымалі 12 жніўня ў раёне Каменнай Горкі, а 13 жніўня прывезлі ў 3-ю дзіцячую бальніцу Менска з Партызанскага РУУС з мноствам страшных дыягназаў: чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скул-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцяў, траўматычнымі эрозіі рагавіцы абодвух вачэй. Пазней сям'я Цімура распавяла, што сілавікі выціскалі хлопцу палкай вочы і катавалі іншымі спосабамі.

3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак нібыта актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да ўзброенага нападу на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ. Пасля допыту ён трапіў у 2-ю бальніцу.

Апошнія навіны