BE RU EN

У Гомелі пафарбавалі тэлевышку - выйшаў велізарны БЧБ

  • 24.09.2020, 18:31

Фотафакт.

У Гомелі абнавілі фарбу на тэлевізійнай вышцы ў цэнтры горада. Здавалася б, нічога такога – згодна з правіламі ўсе вежы, мачты, высокія трубы фарбуюцца ў чырвоныя і белыя палосы. Аднак з улікам палітызацыі беларускага грамадства і цяперашняй сітуацыі абноўленая вышка, якая стала вельмі яркай, адразу прыцягнула ўвагу гараджан. Многія ўбачылі ў ёй вялізны бел-чырвона-белы сцяг – гістарычны сцяг, які стаў сімвалам барацьбы прыхільнікаў перамен пасля выбараў, піша kp.by.

ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Гараджане жартуюць: напэўна, да чырвоных палос зараз дададуць зялёныя, каб атрымаліся колеры лукашэнкаўскага сцяга. Аднак толькі чырвона-белая схема загаданая патрабаваннямі бяспекі палётаў і служыць для абазначэння высокіх аб'ектаў на мясцовасці. Менавіта чырвоны і белы колеры напераменку выразна вылучаюць аб'ект на любым фоне. Чырвона-белыя палосы кантрастуюць як на фоне неба, аблокаў, так і на зямной паверхні.

Тэлевышка бачная з розных раёнаў горада.

ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Апошнія навіны