BE RU EN

UEFA пераносіць свой кангрэс з Менска ў Швайцарыю

  • 24.09.2020, 16:15

Сёння футбольны звяз прыняў адпаведную пастанову.

UEFA (Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) наважыў не праводзіць свой кангрэс у сакавіку 2021 года ў Менску. Такая пастанова прынятая выканкамам еўрапейскага футбольнага звязу на сённяшнім пасяджэнні.

Дамоўленасць аб правядзенні кангрэса ў Менску была прынятая ў сакавіку гэтага года. Аднак сёння выканкам пастанавіў, што ўсе карпаратыўныя сустрэчы UEFA ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў будуць праходзіць у Швайцарыі.

Апошнія навіны