BE RU EN

Футбаліст «Крумкачоў» наведаў адзін з менскіх двароў і пагуляў там з дзецьмі

  • 24.09.2020, 15:21

Іван Верас паказаў некалькі фірмовых прыёмаў і правёў сяброўскі матч.

Нядаўна ў адным з двароў Каменнай горкі з'явіўся мурал з выявай знакамітай футбольнай каманды «Крумкачы», піша тэлеграм-канал «Нехта».

Неабыякавыя жыхары двара звязаліся з клубам і папрасілі правесці невялікі майстар клас для дзяцей, бо менавіта каля гэтага мурала хлопцы кожны дзень гуляюць у футбол і ён іх вельмі натхняе.

Каманда з задавальненнем адгукнулася. І вось учора на сустрэчу з дзецьмі прыехаў нападнік каманды Іван Верас. Ён паказаў некалькі фірмовых прыёмаў, а потым правёў сяброўскі матч.

Апошнія навіны