BE RU EN

Уладзімір Зяленскі: Калі ўлада ў Беларусі не спыніцца, яе проста не будзе

  • 24.09.2020, 12:38

Дзеянні супраць людзей атрымаюць вельмі магутны адказ ад народа.

Улады ў Беларусі варта пачаць дыялог са сваім народам, у адваротным выпадку «гэтай улады не будзе». Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Браціславе на супоьлным брыфінгу з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутовай, паведамляе ta3.com.

«Калі ўлада не спыніць тыя дзеянні, асабліва дзеянні праваахоўнікаў, накіраваныя супраць свайго народа, яны атрымаюць вельмі магутны вынік і адказ ад народа. Калі ўлада не знойдзе магчымасці дыялогу са сваімі роднымі людзьмі, то гэтай улады не будзе», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, што ўчора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнкі.

Апошнія навіны