BE RU EN

Шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу: Як раней - ужо не будзе!

  • 24.09.2020, 12:28

Іван Ганін заклікаў спартоўцаў далучацца да руху за перамены.

Шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін запісаў відэазварот.

У ім спартовец выказаўся пра людзей у балаклавах і масках на вуліцах Беларусі, а таксама заклікаў спартоўцаў далучацца да руху за перамены.

«Па вуліцах Беларусі бегаюць незразумелыя людзі ў зялёным або ў цывільным, але абавязкова ў балаклаве або масках. Звычайна з дубінкамі і размаўляюць матам. Не прадстаўляюцца, дакументы не паказваюць. Ездзяць на машынах без нумароў або на мікрааўтобусах з жоўтымі нумарамі. Нават у судзе свае твары не паказваюць. Яны выкрадаюць людзей у грамадскіх месцах, урываюцца ў кватэры, чыняць шкоду прыватнай уласнасці. Усе яны на волі, ніводнай крымінальнай справы!

Кожны дзень паводле штампаваных пратаколаў садзяць дзясяткі і сотні студэнтаў, прафесараў, рабочых, спевакоў і мастакоў. Людзей, якія выконваюць сваю працу: адвакатаў, журналістаў, ратавальнікаў.

Мы салідарныя з кожным, хто пацярпеў. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх незаконна затрыманых і асуджаных.

Адкрытая хлусня пра сінюю фарбу і трохразовае харчаванне нічога не зменіць. Як раней ужо не будзе!», - заявіў Іван Ганін.

Нагадаем, што ўчора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнкі.

Апошнія навіны