BE RU EN

Затрыманы актор Купалаўскага тэатра Андрэй Дробыш

  • 24.09.2020, 11:16

Актора арыштавалі 23 верасня.

Актор Купалаўскага тэатра Андрэй Дробыш быў затрыманы ўчора, 23 верасня. Інфармацыю пра гэта tut.by пацвердзілі ягоныя родныя.

Дробыш быў затрыманы ўчора ўвечары, 23 верасня, у раёне станцыі метро "Усход". Ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС і пазней пераведзены на Акрэсціна.

Цяпер сям'я актора знаходзіцца на сувязі з адвакатам.

Андрэй Дробыш нарадзіўся ў 1982 годзе ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 2006-м скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паводле спецыяльнасці «Акторскае мастацтва драмы і кіно» (курс народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага).

Працаваў у Купалаўскім з 2005 года. Быў адным з першых актораў тэатра, хто падаў заяву аб сыходзе, пратэстуючы супраць звальнення дырэктара тэатра Паўла Латушкі і падзей у краіне.

Нагадаем, што ўчора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнкі.

Апошнія навіны