BE RU EN

«Пушкары» далі фашыстам чосу»

  • 24.09.2020, 9:49

Пара пераходзіць ў генеральны наступ.

Учора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнка.

Чытач тэлеграм-канала “Баста!” падзяліўся ўражаннямі пра тое, як жыхары “Пушкінскай” далі адпор карнікАМ.

«З самага ранку было ясна, што аграцарок вельмі напалоханы, - піша чытач канала. - Дзядуля горда схаваўся пад верным сабакам з аўтаматам над ягонай лысінай. І інтуіцыя яго не падвяла.

У Беларусі скончыўся час фашызму і страху! Дзядуля вымачыў майткі і кідае ўсе сілы, каб знішчыць народ, на які затаіў старэчую «крыўду». Чакаў, што мы разбяжымся па пад'ездах. Але не тут-та было!

Я ганаруся нашымі! «Пушкары» ізноў далі чэрцям добры адпор: аліўкі толькі паспявалі выносіць ногі. Дарогі па ўсім Менску перацятыя, мы вызваляем з палону нашых людзей. Фашыстам не ўтрымаць краіну!

Годзе махаць сцяжкамі і спяваць песенькі - мы абвяшчаем генеральны наступ! Агонь рэвалюцыі не згасне да таго часу, пакуль Лука не сыдзе».

Апошнія навіны