BE RU EN

На праспекце Дзяржынскага 50 карнікаў білі аўтамабілі менчукоў

  • 24.09.2020, 7:44

Відэафакт.

Учора на праспекце Дзяржынскага карнікі разбілі дубінкамі аўтамабілі менчукоў.

Тэлеграм-канал onliner.by паведаміў пра тое, як пачалося пабоішча.

На праспекце Дзяржынскага ў Менску людзі ў форме спрабавалі затрымаць аўтамабіль. Універсал удалося практычна заблакаваць, але кіроўцу ўдалося праехаць паміж спецаўтамабіляў. Тады да аўто кінулася некалькі дзясяткаў сілавікоў, пасля аўто прарвалася праз натоўп сілавікоў, за ім паехалі 2 аўтамабілі ДАІ, на асфальце застаўся ляжаць чалавек, якога праз нейкі час адвялі ў бус.

Нагадаем, што ўчора ў Беларусі прайшлі масавыя пратэсты супраць незаконнай "інаўгурацыі" самазванца Лукашэнкі.

Фота: «Еўрарадыё»
Фота: «Еўрарадыё»

Апошнія навіны