BE RU EN

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» спрабуюць абвінаваціць паводле крымінальнага артыкула

  • 23.09.2020, 20:30

Найбліжэйшыя тры дні Ягор Марціновіч правядзе ў следчым ізалятары.

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч цяпер знаходзіцца ў статусе падазраванага паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Паклёп»).

Найбліжэйшыя тры дні ён правядзе ў следчым ізалятары.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла жонка Ягора Марціновіча Адар'я Гуштын.

Раніцай у кватэры Ягора Марціновіча прайшоў ператрус, сам ён быў затрыманы.

Апошнія навіны